Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Камянец

Аляксандр Рыгоравіч Радзько нарадзіўся 10 мая 1850 г. у Камянец-Літоўску Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Камянец Брэсцкай вобласці). Яго бацькі Рыгор і Канстанцыя Радзько былі дваранамі, валодалі невялікім маёнткам у в. Алешкавічы, але пражывалі ў Камянцы. Аляксандр атрымаў добрую хатнюю адукацыю.

Леў Сямёнавіч Паеўскі нарадзіўся 19 верасня 1850 г. у Асінгарадку Віленскай губерні (цяпер Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці). Вучыўся ў Кобрынскім духоўным вучылішчы, працягваў адукацыю ў Віленскай духоўнай семінарыі, якую закончыў у 1873 г. па другім разрадзе.

Кніжная культура Беларусі налічвае шмат стагоддзяў развіцця, на працягу якіх былі створаны каштоўныя скарбы. З 1732 г. стараства ў Камянец-Літоўскім атрымала жонка канцлера ВКЛ Яна Сапегі Канстанцыя Сапега, якая пераехала разам са сваім кнігазборам (каля 740 назваў). Нашчадкам Канстанцыі быў яе брат Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька». Па яго волі ў 1757 г. бібліятэку Канстанцыі Сапегі перавезлі ў Нясвіж, а адтуль у 1772 г. яна перададзена бібліятэцы Расійскай акадэміі навук.

Анатоль Савельевіч Туркоў нарадзіўся 1 кастрычніка 1949 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Бацькі Савелій Мяркулавіч і Надзея Мікалаеўна адправілі яго вучыцца ў Высокаўскую школу-інтэрнат, дзе ён пачаў маляваць. У старэйшых класах Анатоль вучыўся ў СШ № 1 г. Камянца і адначасова займаўся малюнкам, жывапісам і лінагравюрай у студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам заслужанага настаўніка БССР Дзмітрыя Раманавіча Дошчыка.

Translator
 
 
 

Леанід Ібрагімавіч Друян нарадзіўся 26 ліпеня 1944 г. у г. Камянец Брэсцкай вобласці ў сям’і партызанскага ўрача Ібрагіма Леанідавіча Друяна (1916–1988) і партызанскай медыцынскай сястры Марыі Лявонцьеўны (у дзявоцтве Вежнавец). У гэтыя дні ішлі жорсткія баі за вызваленне Камянецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Старажытны г. Камянец Брэсцкай вобласці калісьці быў багаты праваслаўнымі храмамі. Паводле Іпацьеўскага летапісу ў 1276 г. пабудаваны абарончы слуп і на горцы «Кладуча» — першая царква Благавешчання Прасвятой Багародзіцы. Пазней была ўзведзена царква Раства Хрыстова, яшчэ пазней — Уваскрэсення Хрыстова, пры ёй быў адкрыты мужчынскі манастыр, з 1711 г. па 1885 г. дзейнічала Спаса-Праабражэнская царква.

Гісторыя Свята-Сімяонаўскага прыходу пачалася яшчэ ў другой палове ХVI ст. У 1562 г. прыхаджане пабудавалі з дрэва царкву на пагорку, які з усходу абмываўся безназоўным прытокам ракі Лясная.

Узорны ансамбль эстраднага танца «Капрыз» быў створаны ў 1998 г. пры Камянецкім гарадскім Доме культуры Брэсцкай вобласці. Асноўная мэта дзейнасці калектыву – папулярызацыя танцавальнага мастацтва, выхаванне музычнага густу. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамбля Валянціна Валянцінаўна Крывец прыйшла працаваць харэографам ў Дом культуры ў студзені 1997 г., набрала дзяцей малодшых класаў у танцавальную групу.

Мойша Элія (Мошэ Эліяху) Жарненскі нарадзіўся 11 мая 1883 г. у Камянцы-Літоўскім (цяпер г. Камянец Брэсцкай вобласці) у сям'і Давіда Жарненскага і Іехудыт Рабіновіч. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю. Вучыўся ў іешывах Навагрудка і слабодкі Коўна (цяпер г. Каўнас, Літва).

Аляксандр Іванавіч Самуйлік нарадзіўся 8 сакавіка 1908 г. у в. Махро Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і, быў трынаццатым дзіцём. Толькі ў пятнаццаць гадоў змог сын селяніна пайсці вучыцца грамаце. Але нядоўга працягвалася вучоба, хоць і быў Аляксандр адным з самых здольных вучняў – выключылі за нядобранадзейнасць.

Ехезкель (Ехезкел, Ехешкель) Коцік нарадзіўся 25 сакавіка 1847 г. у мястэчку Камянец-Літоўск Гродзенскай губерні (цяпер г. Камянец Брэсцкай вобласці) у паважанай сям’і заможнага яўрэя-хасіда Мойшэ. Як і большасць яўрэйскіх дзяцей, навучаўся ў школе, засвойваў асаблівасці адносін унутры кагала, жыццё і побыт неяўрэйскага насельніцтва Камянца. Усялякім прамудрасцям яго навучалі дзед рэб Арон-Лейзер і бабуля Бейле-Рашэ.

Старонка 1 з 4